НАВОШТА НАРЭШЦЕ ВЯСНА


Творчы вечар Алесі Сівохінай

“НАВОШТА НАРЭШЦЕ ВЯСНА”

17/05/2024

А 19-й гадзіне

“навошта нарэшце вясна”

Мы жывем і чакаем.... і жывем гэтым самым чаканнем. Нешта спраўджваецца, нешта так і застаецца нязбытным. З нашай волі і па-за ёй напаўняецца падзеямі жыццё, такое парадаксальнае і невытлумачальнае, як і мы самі.

Шчымлівай радасцю і неспакоем напаўняе сваю творчасць Алеся Сівохіна. Дае свой голас выдатнай беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Марка Шагала, Алеся Камоцкага. І мы з нецярпеннем чакаем выступлення, каб слухаць і рухацца ўслед за сапраўднымі эмоцыямі. Каб вучыцца расстаўляць знакі прыпынку ў самых складаных сказах.

Запрашаем Вас 17-га мая а 19-й гадзіне на творчы вечар Алесі Сівохінай у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адсвяткаваць новую вясну разам.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

maksimbagdanovich@gmail.com

+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61

74